Новік Ганна Юр'еўна
старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук
E-mail: hanna.litaratura@gmail.com
Нарадзілася 17 снежня 1990 г. у г. Гомелі. У 2013 г. скончыла філалагічны факультэт ДУА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, у 2014 г. – магістратуру гэтай установы (спецыяльнасць “Літаратуразнаўства”). У 2014-2017 гг. навучалася ў аспірантуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. У 2021 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Нон-фікшн на мяжы XX–XXI стагоддзяў: мадэлі ўзаемадзеяння дакументальнай і мастацкай літаратуры” (10.01.01 – беларуская літаратура). Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, дацэнт Кісліцына Ганна Мікалаеўна.
З 2014 г. працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Гомеля”; з 2017 г. – малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы, з 2021 г. – старшым навуковым супрацоўнікам.
Навуковыя ўзнагароды
У 2013 г. з работай “Мадыфікацыі формы дзённіка ў сучаснай беларускай прозе” стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў вышэйшых навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2017 г.).
Сфера навуковых інтарэсаў: нон-фікшн мяжы XX–XXI стагоддзяў; наратыўная дакументалістыка XXI ст.
Аўтар больш за 50 навуковых работ.
Навуковыя артыкулы (выбраныя)
- Мадыфікацыі формы дзённіка ў сучаснай беларускай прозе // Род. слова. — № 9. – С. 23–25.
- Дыферэнцыяльныя адметнасці аўтабіяграфічнай і дакументальна-мастацкай прозы // Изв. Гомел. гос. ун-та. – 2016. – № 1. – С. 65–68.
- Феномен літаратуры нон-фікшн: аспекты тэорыі і верыфікацыі // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2017. – № 1. – С. 99–105.
- Дакументальная проза (нон-фікшн) на мяжы XX–XXI стст.: тэарэтычны аспект // Журн. Белорус. гос. ун-та. Филология. – 2017. – № 1. – С. 17–23.
- Спецыфіка рэпрэзентацыі тэкстаў нон-фікшн у якасці асновы дакументальнай прозы // Весн. Мазыр. дзярж. пед. ун-та. – 2018. – № 1. – С. 138–142.
- Сацыялагічны тып асобы апавядальніка як крытэрый дыферэнцыяцыі сучаснага беларускага травелогу // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2018. – № 1. – С. 30–37.
- Адметнасці рэалізацыі спавядальнай інтэнцыі ў аўтабіяграфічных творах мяжы XX–XXI стагоддзяў // Літературознавчі обрії : пр. молодих учених / Ін-т літ. НАН України. – Київ, 2018. – Вип. 25. – С. 174–180.