У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі" прадаставіць штомесячныя гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год у сферы навукі Мікулічу Мікалаю Уладзіміравічу, загадчыку аддзела ўзаемасувязяў літаратур дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", кандыдату філалагічных навук, дацэнту, на даследаванне паэзіі Заходняй Беларусі 1921-1939 гадоў, яе ролі ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці і аб'яднанні Беларусі ў адзіную дзяржаву для фарміравання якасна новай, завершанай карціны заходнебеларускага гісторыка-літаратурнага працэсу ў мэтах выкарыстання пры падрыхтоўцы навучальных дапаможнікаў новага пакалення, комплексу мерапрыемстваў гісторыка-патрыятычнага, асветніцка-інфармацыйнага характару як неад'емнага кампанента дзяржаўна-ідэалагічнай і сацыякультурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
З сайта: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь