8 лютага 2024 года на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбыўся «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай «Паэзія як дзіва і краса, але не толькі...», удзел у якім прыняла выключны знаўца беларускай паэзіі, аўтар тэорыі эматыўнасці паэтычнага тэксту, доктар філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка.
Нядаўна ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла новая кніга Святланы Уладзіміраўны «Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ стагоддзя», у якой аўтар асэнсоўвае асноўныя эстэтычныя прынцыпы літаратурнай творчасці праз зварот да прац такіх выдатных даследчыкаў, як Мікола Арочка, Алег Лойка, Дзмітрый Бугаёў, Рыгор Бярозкін, Уладзімір Гніламёдаў, Рыгор Семашкевіч, Варлен Бечык, Тамара Чабан.
Тэкст і фота з сайта: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё