21 лютага прайшоў практыкум-майстар-клас "Славянамоўныя тэксты ў арабскаграфічным пісьменстве беларускіх татараў", арганізаваны сектарам усходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Практыкум прайшоў на аснове семінара, які праводзіцца супрацоўнікамі сектара ўсходазнаўства з 2021 г. Удзельнікі практыкуму і прысутныя спрабавалі прачытаць і ахарактарызаваць графіку, лексіку і фанетыку фрагмента невядомага беларуска-татарскага рукапісу XVII ст.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі