Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя кнігі «Молдоване Беларуси»

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь была прэзентавана кніга доктара гістарычных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Лізаветы Квілінковай «Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция«. І хаця, як прызнаўся намеснік генеральнага дырэктара «нацыяналкі» Віктар Пшыбытка, тут ужо маецца каля пяці выданняў па культуры і традыцыям малдаван, і 13 кніг гэтага ж аўтара, новае выданне- унікальнае навуковае даследванне, прысвечанае малдаўскай дыяспары. Падобных прац прац няма ні ў адной з рэспублік постсавецкай прасторы.

Тэкст і фота з сайта: часопіс «Звязда»

belБеларуская мова