Унікальнае выданне пра дружбу народаў з'явілася ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Тут 21 лістапада 2024 года адбылася прэзентацыя кнігі доктара гістарычных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Лізаветы Квілінковай «Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция».
— Гэтая кніга ўнікальная як для Беларусі, так і для Малдовы, усёй малдаўскай дыяспары. У свеце няма падобных даследаванняў пра малдаван, - падзялілася аўтар кнігі. - Праз этнічныя супольнасці вельмі добра праяўляецца палітыка беларускай дзяржавы ў дачыненні да нацыянальных меншасцяў. Малдаване ў Беларусі не адчуваюць ніякай дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыкметы, жывуць камфортна і могуць цалкам рэалізоўваць сябе ва ўсіх сферах. Вынік апытання паказвае, што з гэтай краіны малдаване нікуды не хочуць з'язджаць.
Тэкст і фота з сайта: Партал Дзяржынскага раёна