У Віцебску праходзіць Х навукова-практычная канферэнцыя "Віцебскі край"
На форум з'ехаліся вядомыя вучоныя, гісторыкі, краязнаўцы, літаратары, культуролагі, бібліятэкары са сталіцы і іншых гарадоў рэгіёна.
На пленарным пасяджэнні адбылася прэзентацыя новых выданняў:
першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусікандыдата гістарычных навук Аляксандра Бараноўскага "Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919 — 1924 гг.)»;
прафесара кафедры міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта, доктара гістарычных навук Уладзіміра Снапкоўскага «Белорусская ССР в ООН: отряд советской дипломатии в действии», «Традыцыі і наватарства ў знешнепалітычных даследаваннях Беларусі»;
вучонага сакратара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталлі Перавалавай «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!»;
настаўніка гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара «Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна», «Это надо живым: поисковое движение в системе военно-мемориальной работы в Витебском районе», «Самая-самая Віцебшчына».
Тэкст і фота з сайта: Абласная газета "Витебские вести"