Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя «Русско-белорусского системного семантического словаря»

22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя «Русско-белорусского системного семантического словаря».

Каласальную працу па падрыхтоўцы каштоўнай спадчыны правялі беларускія навукоўцы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Выданне з'яўляецца першым айчынным вопытам складання перакладнога слоўніка арыгінальнага тыпу, у якім паказаны міжмоўныя суадносіны рускіх і беларускіх лексічных адпаведнікаў, што ўваходзяць на падставе агульнай семантычнай прыкметы ў лексіка-семантычныя палі геаграфічнага ландшафту, руху без перамяшчэння, гуку, перамяшчэння ў прасторы, надвор'я, маўлення, колеру, эмоцый, якія прадстаўляюць найважнейшыя жыццёвыя сферы чалавека. У слоўнік уключаны найменні з'яў і прадметаў, іх прыкмет, а таксама працэсаў і дзеянняў. Матэрыял слоўніка дае магчымасць выбару найбольш дакладнага міжмоўнага эквіваленту.

Тэкст і фота з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

belБеларуская мова