Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

2013

Алiферчык Т. М. Тапанімія Заходняга Палесся: этналiгвiстычны аспект / Т. М. Алiферчык. – Мiнск : Беларус. навука, 2013. – 255 с.

Манаграфія прысвечана даследаванню заходнепалескага тапанімікона ў этналінгвістычным асвятленні. У манаграфіі апрацавана больш за 1000 анамастычных адзінак – айконімаў і мікратапонімаў, якія ў найбольшай ступені адлюстроўваюць асаблівасці ўспрыняцця чалавекам навакольнага асяроддзя і выяўляюць тыя асаблівасці і заканамернасці, якія пакладзены ў аснову старажытнага светабачання. Шляхам семантыка-матывацыйнага аналізу і неабходнай этналінгвістычнай інтэрпрэта-цыі онімаў даследаваны матывавальныя асновы і рэканструяваны матывацыйныя адносіны апелятываў і тапонімаў, выяўлены базавыя заканамернасці семантычнай арганізацыі заходнепалескага тапанімікона, вызначаны асноўныя прынцыпы тапаніміч-най намінацыі, як вынік – рэканструявана ландшафтная мадэль у тапаніміі Заходняга Палесся. 
Праца будзе актуальнай для тапанімістаў, этналінгвістаў, дыялектолагаў, выкладчыкаў беларускай мовы, студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.

Апотропейные функции материальной культуры народов Урала и Беларуси: Материалы меж-дународного семинара (Минск, 7–8 октября 2012 г.). – Пермь: ОТ и ДО, 2012 – 156 с.

 
В сборнике публикуются материалы научного семинара «Апотропейные функции материальной культуры народов Урала и Беларуси», состоявшегося в рамках реализации совместного международного проекта ученых Пермского государственного  гуманитарно-педагогического университета  
(Россия, Пермь) и Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы  НАН Беларуси (Беларусь, Минск).
 
На основе археологического, этнографического и лингвистического  материала в публикациях сборника рассматриваются проблемы апотропеев в традиционной культуре, функции и символика предметного мира, обрядовые комплексы белорусов Урала.
 
Издание адресовано специалистам в области этнографии и фольклора,  всем, кто интересуется традиционной народной культурой.

Баркулабаўскі летапіс / І.У. Будзько, Н.В. Паляшчук, Г.У. Федарэнка, Э.В. Ярмоленка; Выд-ва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – Мінск: Беларус. Энцык., 2013. – 258 с.

У навуковым выданні ўпершыню разам з вынікам навуковых даследаванняў публікуецца поўны тэкст летапіснага спісу, які ўключае знакаміты Баркалабаўскі летапіс. Ён быў складзены ў XVII стагоддзі на аснове айчыных і замежных хронік, гістарычных дакументаў, запісаў і ўспамінаў відавочцаў. У летапісе змешчаны ўнікальныя звесткі па гісторыі Беларусі: пра важнейшыя падзеі, адметных гістарычных асоб, развіццё эканомікі і культуры, праваслаўныя царквы. У выданні таксама змешчаны артыкулы М.В. Доўнар-Запольскага і Е.Р. Раманава пачатку XX стагоддзя, прысвечаныя Баркулабаўскаму летапісу. Кніга будзе карыснай для гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і культуры Беларусі.

Батяев, В.Ф. Общественные объединения белорусов ХIX – 20-х годов ХХ века. Этнологическое исследование. Монография [Текст]/В.Ф. Батяев; науч. ред. М.Ф. Пилипенко; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси. – Саранск, ООО «ПРИНТ-ИЗДАТ», 2013. – 143 с.

20-х годов XX века, их роль в удовлетворении социальных и духовных  потребностей белорусского народа. 

Для специалистов в области этнологии, истории и других гуманитарных наук, а также для массового читателя, интересующегося историей и культурой белорусов.

Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць: праблемы характаралогіі / В. П. Жураўлёў [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Жураўлёў ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы». – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 367 с.

Аналітычна-абагульняючы падыход да праблемы характаралогіі і навуковае вытлумачэнне шырокага спектра звязаных з ёю пытанняў набываюць асабліва важнае і актуальнае значэнне на дадзеным этапе развіцця нашага грамадства, калі складваюцца новыя мадэлі і формы ў рэальным жыцці і мастацкай літаратуры. У кнізе на вялікім факталагічным і тэарэтычным матэрыяле даследаваны шэраг праблем, скіраваных на паглыбленае асэнсаванне творчай індывідуальнасці пісьменніка, мастацкай праўды, навізны і наватарства ў раскрыцці чалавечых характараў, паколькі ў характарах літаратурных герояў сфакусіравана і закадзіравана асноўная ідэйна-эстэтычная і сацыяльна-псіхалагічная энергія мастацкага слова.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца вывучэннем беларускага мастацкага слова.

Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў / саст. Уласевіч В.І., Даўгулевіч Н.М. – Мінск: Аверсэв, 2013. – 253 с.

У слоўніку прадстаўлена лексіка, якая з’явілася ў выніку кардынальных змен у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Усяго зафіксавана каля 4200 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця.

Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, настаўнікам і навучэнцам устаноў сярэдняй адукацыі, работнікам друку, радыё, тэлебачання і сеткі інтэрнэт, перакладчыкам, а таксама ўсім, хто карыстаецца беларускай і рускай мовамі.

Беларуская мовазнаўчая славістыка на з’ездах славістаў: Да XV Міжнароднага з’езда славістаў / Нац. акад. навук Беларусі, Беларус. нац. камітэт славістаў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ-ры, Філіял «Iн-т мовы і літ-ры імя Я. Коласа і Я. Купалы». – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 483 с.

У зборнік уключаны тэксты выбраных дакладаў, якія былі прачытаны на I, IV, VII–XIII Міжнародных з’ездах славістаў беларускімі моваведамі.
У дакладах разглядаюцца актуальныя пытанні мовазнаўчай славістыкі: славянскі этна- і глотагенез, фанетычныя працэсы ў праславянскай мове, пытанні фразеалогіі, сінтаксісу, словаўтварэння, графікі і арфаграфіі, арэальнай лінгвістыкі, праблематыка беларускага мовазнаўства на адпаведным славянскім фоне.
Выданне адрасавана даследчыкам-славістам і беларусістам, выкладчыкам філалагічных спецыяльнасцей, аспірантам.

Белявина, В.Н. Беларусь в годы Первой мировой войны / В.Н. Белявина. – Минск : Беларусь, 2013. – 398 с.

В книге на основе исторических и литературных источников рассматриваются военные события Первой мировой войны и быт населения в тылу русской армии и на оккупированной немцами территории Беларуси. Книга богато иллюстрирована документальными фотографиями.

Рассчитана на историков, этнологов и читателей, интересующихся национальной историей Беларуси.

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4 / рэд.кал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. – 528 с.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Чацвёртая кніга 8-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 5 раёнаў Мінскай вобласці — Нясвіжскага, Пухавіцкага, Салігорскага, Слуцкага, Смалявіцкага.

Герасимович, О.В. Восточнославянская семантическая аксиология (вера, надежда, любовь) / О.В. Герасимович / Отв. ред. Н.П. Антропов. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 245 с.

В книге доказывается структурная и семантическая слитность триединого комплекса «вера, надежда, любовь» в синхронии и диахронии; определяется и сравнивается смысловой объем репрезентантов понятий «вера», «надежда», «любовь» в толковых, исторических и диалектных словарях восточнославянских языков; выделяется общее и особенное в представлении носителей русского, белорусского и украинского языков о высших нравственных идеалах; приводятся результаты этимологического анализа лексем вера, надежда, любовь.
Предназначена для славистов, этнолингвистов, а также для всех, кто интересуется традиционной духовной культурой восточных славян.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 33. Струна – треснутися / склад. А. М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 456 с.

У 33-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае каля 2100 слоў на літары С–Т, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Голуб, Т.С. Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры. –– Мінск: Беларус. навука, 2013. — 245 с.

У кнігу ўключаны артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам тэксталогіі: асэнсаванню вопыту навукова-тэксталагічнай працы над падрыхтоўкай шматтомных збораў твораў М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы, П. Броўкі, А. Куляшова, І. Шамякіна і вызначэнню перспектыў выдання творчай спадчыны гэтых і іншых прадстаўнікоў беларускага прыгожага пісьменства ХХ стагоддзя.

Кніга змяшчае матэрыял навукова-тэарэтычнага і практычнага характару. Адрасуецца студэнтам, выкладчыкам, даследчыкам літаратуры, выдаўцам, музейным і архіўным работнікам, шырокаму колу дапытлівых чытачоў.

Граматычны слоўнік дзеяслова / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; уклад. В. П. Русак [і інш.]; навук. рэд. В. П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 1151 с.

У аснову рэестра новага выдання слоўніка пакладзена дзеяслоўная лексіка сучаснай беларускай мовы з улікам правіл, якія ўведзены ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 г. Слоўнікавыя артыкулы ўтрымліваюць інфармацыю аб словазмяненні і формаўтварэнні дзеяслова як часціны мовы.
Граматычны слоўнік дзеяслова – нарматыўны граматычна-арфаграфічны даведнік, разлічаны на носьбітаў беларускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра напісанне і змяненне дзеясловаў. Асноўнае прызначэнне слоўніка, які змяшчае каля 34 тысяч дзеясловаў, – адлюстраваць сучаснае словазмяненне дзеяслова, даць поўную сістэму яго марфалагічных форм. Слоўнік будзе карысны ўсім, для каго важна правільная моўная практыка.

Граматычны слоўнік назоўніка / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»; уклад. Г. У. Арашонкава [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 1245 с.

Слоўнік з’яўляецца граматычна-арфаграфічным даведнікам па формазмяненні назоўніка.
Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць граматычную характарыстыку назоўніка і поўную парадыгму словазмянення.
Слоўнік разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.

Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 1135 c.

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцін мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных форм. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеней параўнання прыслоўя.
Разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.

Жук, В. И. Живопись Беларуси на рубеже веков: потери и обретения / В. И. Жук. – Минск : Беларус. навука, 2013. – 159 с. : ил.

Монография посвящена актуальным вопросам развития живописи Беларуси на рубеже ХХ–ХХI веков. В работе охвачены основные аспекты проблематики, связанные с особенностями развития станковой живописи Беларуси и творчеством художников. Основное внимание уделено анализу тенденций, получивших развитие в этом виде изобразительного искусства.
Для специалистов и широкого круга читателей, интересующихся изобразительным искусством.

Замежная мовазнаўчая беларусістыка на міжнародных з’ездах славістаў: зб. дакл. (да XV Міжнар. з’езда славістаў) / уклад., прадмова, камент. Г. А. Цыхуна ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы». – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 199 с.

Зборнік змяшчае ў перакладах на беларускую мову даклады замежных вучоных на міжнародных з’ездах славістаў, у цэнтры якіх знаходзілася беларускамоўная праблематыка. Гэтай праблематыцы былі прысвечаны даклады прадстаўнікоў Аўстрыі, Венгрыі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, Украіны, Літвы, Германіі, ЗША і інш., прачытаныя на сусветных навуковых форумах больш чым за 80 год правядзення. Яны датычаць гісторыі беларускай мовы і моўнай сітуацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, арабска-графічных пісьмовых помнікаў беларускіх татараў, моўнай сітуацыі Палесся, беларуска-балцкага моўнага ўзаемадзеяння, дыялектнай, сацыялінгвістычнай і сацыякультурнай сітуацыі ў Беларусі, беларускай стылістыкі і інш. Шырокі славістычны кантэкст дазволіў па-новаму разгледзець некаторыя традыцыйныя праблемы беларускага мовазнаўства.
Адрасуецца славістам і беларусістам, спецыялістам у галіне гісторыі, дыялекталогіі і літаратурнай беларускай мовы, усім, хто цікавіцца яе развіццём і гісторыяй яе вывучэння.

Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука. Драматургія, проза, казкі: манаграфія / Л. У. Іконнікава. – Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013. – 204 с.

Манаграфія прысвечана творчасці Георгія Марчука – лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, – вывучэнню жанрава-стылёвых дамінант і мадыфікацый у драматургіі і прозе мастака. Аналізуецца канцэптасфера творчых набыткаў, што дазваляе прасачыць дынаміку аксіялагічных складнікаў мастацкага свету аўтара, выявіць ідэйна-эстэтычныя, быційна-філасофскія і духоўна-маральныя кампаненты. Характарызуюцца дамінанты мастацкага метаду Г. Марчука. У манаграфіі праводзіцца аналіз напісанага пісьменнікам у рэчышчы мастацка-эстэтычных пошукаў беларускай літаратуры 2-й паловы ХХ стагоддзя, выяўляюцца тыпалагічныя сыходжанні з творамі рускай, украінскай і польскай літаратур. Творчасць аўтара для дзяцей аналізуецца праз прызму фальклору.

Кніга адрасуецца даследчыкам літаратурнага працэсу, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, студэнтам-філолагам.

Лазука, Б.А. Слуцкія паясы : адраджэнне традыцый. — Мінск : Беларусь, 2013. — 127 с.

Кніга прысвечана яркай і своеасаблівай з’яве ў беларускай матэрыяльнай культуры і айчынным дэкаратыўным мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст. — слуцкім паясам. Разглядаюцца гісторыя ўзнікнення і развіцця слуцкай персіярні, фарміраванне і асаблівасці тканага пояса, атрымаўшага сусветную славу як слуцкага. На аснове захаваных арыгіналаў і сучасных рэканструкцый паясоў прапануюцца варыянты выкарыстання із ўзораў і арнаментаванага дэкору ў дызайнерскай практыцы, у творчасці прафесійных і народных майстроў.

Для гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, мастакоў-дызайнераў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай культуры.

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Том 1. Культура сацыяльнай эліты ХІV – пачатку ХХ ст. / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 575 с.: іл.

Першы том выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» прысвечаны пытанням паходжання, фарміравання і развіцця шляхецкай культуры, якая стала каштоўнай спадчынай культуры нашай краіны. Кніга складаецца з трынаццаці раздзелаў, якія асвятляюць разнастайныя аспекты матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя: магнацкія і шляхецкія маёнткі, культура побыту, шляхецкі касцюм, транспартныя сродкі, зброя, даспехі і вайсковыя сродкі, традыцыі харчавання, сімволіка старажытных паркаў, прыватнаўласніцкі тэатр, вытворчыя пабудовы, традыцыі агародніцтва, жывёлагадоўля, мемарыяльныя помнікі. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі. У 2 т. Т. 1. А–О / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; склад.: I. У. Будзько [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 531 с.

Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі. У 2 т. Т. 2. П–Я / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; склад.:I. У. Будзько [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 515 с.

«Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі» – новы тып лексікаграфічнага даведніка ў айчыннай гістарычнай лексікаграфіі. У слоўніку дадзена семантычная характарыстыка звыш 24 000 назоўнікаў з арыгінальных і перакладных пісьмовых пом-нікаў ХIV–ХVIII стст. рознай жанрава-стылявой прыналежнасці. Дадатак да слоўніка змяшчае каля 1000 назваў плямён, народнасцей, прадстаўнікоў рэлігійных плыняўі інш.
Слоўнік разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто цікавіцца і займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Памятники литературы Беларуси X – XVIII вв. / Составление, вступительная статья, перевод на русск. яз., адаптации и комментарии доктора филологических наук, профессора И. В.Саверченко. Минск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2013. – 464 с.

В книге в переводе на русский язык в адаптированном виде собраны шедевры древней белорусской письменности X – XVIII вв. Представлены основные жанры и виды древней белорусской литературы эпохи Готики, Ренессанса, Барокко и Просвещения, а также значимые произведения выдающихся мастеров слова, создававших значимые тексты в жанрах публицистики, поэзии, духовной литературы, — Кирилла Туровского, Франциска Скорины, Стефана Збаражского, Сымона Будного, Василия Тяпинского, Льва Сапеги и др.

Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI–XV стст. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»; уклад., прадм., камент., указ.-давед. ім. Л. В. Ляўшун. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 719 с. – (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).

У кнізе прадстаўлены цяжкадаступныя для сучаснага даследчыка і аматара айчыннага пісьменства творы, якія захоўваюцца ў рукапісах, як правіла, за межамі Беларусі. Гэтыя помнікі былі створаны на старажытнарускай, старабеларускай, а таксама царкоўнаславянскай (мясцовых рэдакцый) мовах у часы Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XI–XV стагоддзях і складаюць аснову культурагенезу і духоўнага быцця беларускага народа. Прызначаецца медыявістам, а таксама ўсім, хто цікавіцца даўніной Беларусі.

Русско-белорусский словарь : более 15000 слов / сост. О.В. Мицкевич. – Минск : Букмастер, 2013. – 352 с.

Словарь подготовлен на основании лексикографической практики переводных словарей, при его составлении учтены изменения в правилах орфографии белорусского языка. Данный словарь адресован в первую очередь школьникам и студентам, а также может быть полезен всем, кто желает лучше писать и разговаривать на белорусском языке в условиях двуязычия.

Сахута, Я.М. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі / фота аўтара. — Мінск : Беларусь, 2013. — 255 с.

Разглядаюцца праблемы бытавання, асаблівасці і характар развіцця важнейшай галіны сучаснай мастацкай культуры Беларусі — народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.

Прызначаецца ўсім, каго цікавіць традыцыйная мастацкая культура Беларусі.

Слоўнік Сенненшчыны ў 3 т. Т. 1: А–К / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, філ. «Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы»; уклад.: Н. М. Бунько [і інш.]; рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 519 с.

Слоўнік уключае рэгіянальную лексіку, сабраную пераважна на тэрыторыі Сенненскага раёна ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Мясцовая гаворка жыхароў гэтай часткі Беларусі характарызуецца шэрагам адметных моўных асаблівасцей, якія вылучаюць тэрыторыю Сенненшчыны ў складзе гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы.
Першы том складаюць словы на літары А–К.
Слоўнік разлічаны на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама на фалькларыстаў, этнолагаў, работнікаў культуры, аматараў роднай мовы.

Традиционная культура белорусов во времени и пространстве / А. В. Титовец и др. ; под науч. ред. А. В. Титовца. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 579 с. : іл.

Издание посвящено исследованию традиционной народной культуры белорусов во времени и пространстве. Этническая культура белорусского народа изучается как в трансграничном пространстве, так и в материнском. Тематические рамки книги достаточно широки. Хронологически наряду с прошлыми столетиями она охватывает и начало XXI в.
Рассчитана на студентов, преподавателей всей сферы гуманитарных дисциплин, а также читателей, интересующихся традиционной народной культурой, проблемами ее сохранения и бытования и влияния на современные цивилизационные процессы.

Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў. У 5 частках. Ч. 1: Пленарнае пасяджэнне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: г. Мінск, 25–26 красавіка 2013 г. / уклад. Ю. В. Пацюпа; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2013.—91 с.

Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў. У 5 частках. Ч. 2: Праблемы архітэктуры, выяўленчага и дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: мат. Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: г. Мінск, 25–26 красавіка 2013 г. / уклад. Ю. В. Пацюпа; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2013.

Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў. У 5 частках. Ч.3. Праблемы тэатральнага, экраннага і музычнага мастацтва: мат. Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: г. Мінск, 25–26 красавіка 2013 г. / уклад. Ю. В. Пацюпа; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2013.—202 с.

Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў. У 5 частках. Ч 4. Праблемы этналогіі, антрапалогіі, фалькларыстыкі і славістыкі: мат. Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: г. Мінск, 25–26 красавіка 2013 г. / уклад. Ю. В. Пацюпа; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2013.—209 с.

Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў. У 5 частках. Ч.5. Праблемы захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны: мат. Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: г. Мінск, 25–26 красавіка 2013 г. / уклад. Ю. В. Пацюпа; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2013.—144 с.

У першай частцы зборніка змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыі і сучастны стан культуры і мастацтваў”. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах.

У другой частцы зборніка змяшчаюцца матэрыялы першай секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыі і сучастны стан культуры і мастацтваў”. Публікуюцца даследаванні ў галіне праблем архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У трэцяй частцы зборніка змяшчаюцца матэрыялы другой секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыі і сучастны стан культуры і мастацтваў”. Публікуюцца даследаванні ў галіне праблемы тэатральнага, экраннага і музычнага мастацтва.

У чацвёртай частцы зборніка змяшчаюцца матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыі і сучастны стан культуры і мастацтваў”, прысвечаныя даследаванням у галіне праблемы этналогіі, антрапалогіі, фалькларыстыкі і славістыкі.

У пятай частцы зборніка змяшчаюцца матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыі і сучастны стан культуры і мастацтваў”, прысвечаныя даследаванням у галіне праблемы захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны.

Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / А.М. Боганева [і інш.] ; ідэя і агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск : Вышэйшая школа, 2013. — Т. 6 : Гомельскае Палессе і Падняпроўе : у 2 кн. Кн. 2. — 1231 с. : іл. + CD-R

Шосты том, які завяршае серыю выданняў “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, прысвечаны рэгіёну Гомельскага Палесся і Падняпроўя і прадстаўляе аўтэнтычныя формы народнай культуры на аснове матэрыялаў, зафіксаваных у комплексных фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях 2003–2007 гг. вядучымі даследчыкамі беларусай народнай культуры, у першую чаргу супрацоўнікамі дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Для навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокага кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.

Туристическая мозаика Беларуси (на английском языке) / А. И. Локотко [и др.] ; науч. ред. А. И. Локотко. – Минск : Беларус. навука, 2013. – 628 с. : ил.

52 local districts of comprehensive historical and cultural heritage are considered. They were pointed out for the first time in scientific practice on the basis of analysis of peculiarities of natural and landscape environment, system of settlements, communications, development of settlements, traditional material and spiritual culture of all regions of the republic. The maps of local historical and cultural territories are provided. The prospective tourist routes (land, water, etc.) are proposed in the described local districts of comprehensive historical and cultural heritage on the basis of the existing natural components, preserved monuments and relics of architecture, history, national art of building, ethnography, and museums in operation. Offers and recommendations how to preserve and use the objects of historical and cultural heritage of small towns and historical rural settlements of Belarus are provided.
Names of places on skeleton maps have been made in accordance with International cartographic rules and they could be different from corresponding ones in the text.

Человек-творец в художественном пространстве славянских культур / отв. ред. Н. М. Куренная, М. В. Лескинен. — М. : Институт славяноведения РАН; СПб.: Нестор-История, 2013. — 272 с. 

Сборник является итогом совместного белорусско-российского академического проекта (2012-2013), посвященного анализу позиций «человека созидающего» — автора текста культуры, читателя, его воспринимающего и исследователя, его интерпретирующего — в пространстве славянских культур. материалом исследований служат тексты славянских литератур разных жанров (деловая переписка, послания, проповеди, художественная литература, эго-документы и др.), рассматриваемые в историко-культурном контексте. Авторы — сотрудники Института славяноведения РАН (Москва) и филиала «Институт белорусского языка и литературы имени Якуба Коласа и Янки Купалы» Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси (Минск). 

belБеларуская мова