24 кастрычніка, Мінск /БелТА/. У Беларусі ствараюць інфармацыйны рэсурс па беларускіх народных гаворках, паведаміў на пасяджэнні круглага стала "Трэнд на роднае: дасягненні вучоных і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы" дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Ігар Капылоў, перадае карэспандэнт БелТА.
Ігар Капылоў адзначыў, што ў рэспубліцы сфарміравалася магутная школа дыялекталогіі. Дастаткова было сродкаў і спецыялістаў, каб абследаваць усе 118 раёнаў, выехаць у экспедыцыі і падрыхтаваць унікальныя навуковыя працы, якія адзначаны найвышэйшымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. У іх ліку "Дыялекталагiчны атлас беларускай мовы" і "Лексiчны атлас беларускiх народных гаворак".
Тэкст з сайта: БелТА. Навіны Беларусі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва