Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканскі круглы стол "Янка Купала"

16 верасня Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі быў праведзены Рэспубліканскі круглы стол «Янка Купала ў гуманітарных даследаваннях».

Дыскусійнае поле, прадвызначанае шматаспектнасцю творчай спадчыны Янкі Купалы (найперш, у святле яе сучаснага пераасэнсавання), стала перадумовай павышанай увагі да Круглага стала з боку даследчыкаў. У мерапрыемстве прынялі удзел музейныя работнікі, прадстаўнікі архіваў, выдавецтваў, выкладчыкі ВНУ, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Былі абмеркаваны пытанні: асоба Янкі Купалы ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі; творчасць класіка: еўрапейскі і нацыянальны кантэкст; купалазнаўства: набыткі, перспектывы і новыя аспекты даследаванняў; тэксталогія; напрацоўкі акадэмічнай навукі, асноўныя напрамкі развіцця; музейная і архіўная справа; роля літаратурнага музея ў вывучэнні і папулярызацыі творчасці класіка и інш.

belБеларуская мова