Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

СЕКТАР ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры

Інстытута літаратуразнаўства
імя Янкі Купалы

Сектар гісторыі беларускай літаратуры бярэ свой пачатак у 1952 г., калі ў Інстытуце літаратуры і мастацтва на базе літаратуразнаўчага сектара былі ўтвораны два сектары: сектар савецкай і сектар дарэвалюцыйнай літаратуры, які ў 1963 г. быў рэарганізаваны ў сектар дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі, а ў 1992 г. ператвораны ў аддзел гісторыі старажытнай і новай беларускай літаратуры.

У выніку ўтварэння ў 2008 г. дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” аддзел гісторыі старажытнай і новай беларускай літаратуры быў ператвораны ў сектар гісторыі беларускай літаратуры і ўвайшоў у склад аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры (Загад № 45 ад 21.05.2008 г.).

Загадчык сектара: кандыдат філалагічных навук Корань Вадзім Анатольевіч

  • Адрас:   ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі", 220072, Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 704.
  • Раб. тэл.:   +375 (17) 270-07-76
  • e-mail:   skaryna.1517@gmail.com

У сектары працуюць:

Прозвішча, імя
Пасада
Вучоная ступень

Вядучы навуковы супрацоўнік

доктар філалагічных навук, дацэнт

Вядучы навуковы супрацоўнік

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Старшы навуковы супрацоўнік

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Навуковы супрацоўнік

Малодшы навуковы супрацоўнік

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці сектара

  • гісторыя станаўлення і развіцця жанраў даўняй беларускай літаратуры XI – XVIII стст.
  • жыццёвыя і творчыя біяграфіі кніжнікаў і пісьменнікаў XI – XІХ стст.
  • гісторыя канкрэтных помнікаў пісьменства і літаратуры XI – XІХ стст.
  • Scoriniana: жыццёвы шлях, творчая, выдавецкая і асветніцкая дзейнасць Францыска Скарыны
  • выяўленне, атрыбуцыя, навуковае апісанне, каментаванне і выданне помнікаў кніжнасці і пісьменства XI – XІХ стст.
  • беларуска-замежныя літаратурныя кантакты, уплывы і ўзаемадзеянне
  • беларуская літаратура XVI - XVII стст. як злучальнае звяно паміж літаратурай старажытнарускага перыяду і літаратурай Новага часу
  • шматмоўная літаратура Беларусі XVI – XІХ стст. як мастацкая, эстэтычная, ідэйна-ідэалагічная і культурная з’ява
  • станаўленне новай беларускай літаратуры ў ХІХ ст.
belБеларуская мова