Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Варабей Марына Пятроўна

Навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры
аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
магістр філалагічных навук
Тэл.: +(375) 17 270-07-76
E-mail: skaryna.1517@gmail.com

Нарадзілася 04.05.1988 г. у в. Зані Мядзельскага раёна Мінскай вобл. Скончыла Занеўскую базавую школу ў 2004 годзе. У 2009 скончыла Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (спецыяльнасць – "Фатаграфія"), далей – філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці "Беларуская філалогія" (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць) у 2014 г. У 2014 – 2015 гг. вучылася ў магістратуры БДУ па спецыяльнасці "Літаратуразнаўства". У 2018 скончыла аспірантуру ў Інстытуце літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі (спецыяльнасць – "Беларуская літаратура", тэма даследавання – "Мастацкае асэнсаванне гісторыі ў ліра-эпічных і драматычных творах Уладзіслава Сыракомлі").

У інстытуце з 2018 г. на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка. Тэма даследавання ў межах калектыўнай тэмы: "Асэнсаванне творчай спадчыны Уладзіслава Сыракомлі ў кантэксце літаратурнага працэсу ХІХ ст. Карані гераізацыі мінуўшчыны ў гістарычным ліра-эпасе пісьменнікаў сярэдзіны ХІХ ст." Са снежня 2023 г. пераведзена на пасаду навуковага супрацоўніка сектара гісторыі беларускай літаратуры.

Сакратар сектара гісторыі беларускай літаратуры з 02.01.2019.

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры XIX стагоддзя.

Асноўныя публікацыі

  1. Бахановіч, М. Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя / М. Л. Бахановіч, М. П. Варабей, А. В. Трафімчык ; навук. рэд. І. В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 245 с.
  2. Варабей, М. П. Постаць Уладзіслава Сыракомлі ў святле эпісталярнай спадчыны Зоф'і Тшашчкоўскай / Марына Варабей. – Роднае слова. – 2023. – № 9. – С. 12 – 16.
  3. Варабей, М. П. Некаторыя тэндэнцыі ў эматыўнай прасторы літаратуры Беларусі ХIХ ст. / М. П. Верабей // Эмацыйнае і рацыянальнае ў славянскіх літаратурах і мастацтве: зб. навук. прац / пад рэд. М. М. Курэннай і Д. К. Палякова. – М.: Ін-т славяназнаўства РАН, 2022. – С. 184 – 201.
  4. Варабей, М. П. Асэнсаванне асобы і творчасці Уладзіслава Сыракомлі ў беларускім літаратуразнаўстве канца ХІХ – пач. ХХІ стст. / М. П. Варабей // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства : зб. навук. арт. : да 90-годдзя Ін-та літаратуразнаўства імя Янкі Купалы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] ; уклад. М. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск, Беларуская навука, 2022. – С. 217 – 225.
  5. Варабей, М. П. Сумленне роду ў паэме “Stare Wrota” Уладзіслава Сыракомлі // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання : матэрыялы VІ Рэсп. навук.-практ. канф. маладых навукоўцаў (Мінск, 22 сак. 2019 г.) / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал. : В. У. Зуева (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2019. – С. 80 – 84.
  6. Варабей, М. П. Настальгія па Рэчы Паспалітай у паэме “Urodzony Jan Dęborog” Уладзіслава Сыракомлі // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце: матэрыялы ІІІ Рэсп. навук.-практ. канф., Віцебск, 20–21 лістапада 2019 г. / Віцеб. дзярж. ун-т; рэдкал. : Г. А. Арцямёнак (адк. рэд.) [і інш.]. – Віцебск: ВДУ імя П.М. Машэрава, 2019. – С. 147 – 151.
  7. Варабей, М. П. Гістарызм, сацыяльная праблематыка і захаванне традыцый у творчай спадчыне Яна Чачота і Уладзіслава Сыракомлі. / М. П. Варабей // Cлавянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы ХІІІ Міжнар. навук. канф., прысвеч. 100-годдзю БДУ і 90-годдзю з дня нарадж. чл.-кар. НАН Беларусі праф. А. А. Лойкі, Мінск, 28–29 кастр. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал. : С. А. Важнік (гал. рэд.) [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Бельскі. – Мінск: БДУ, 2021. – С. 245–249.
  8. Варабей, М. П. Крыніцы натхнення Уладзіслава Сыракомлі пры стварэнні гістарычных твораў // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання [Электронны рэсурс] : матэрыялы VІ Рэсп. навук.-практ. канф. маладых навукоўцаў, прысвеч. 100-годдзю Беларус. дзярж. ун-та, Мінск, 12 сак. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: В. У. Зуева (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2021. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  9. Варабей, М. П. Эматыўная прастора паэмы "Мачыха" Адэлі з Устроні / М. П. Варабей // В. П. Рагойша – педагог, вучоны, пісьменнік . дзейнасці праф. В. П. Рагойшы: матэрыялы навук.-практ. семінара, Рэсп. Беларусь, Мінск, 10 чэрв. 2022 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: С. А. Важнік (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2022. – С. 236 – 241.
  10. Варабей, М. П. Аспекты асэнсавання паняцца бацькаўшчыны ў творах Уладзіслава Сыракомлі М. П. Варабей // Трынаццатыя Танкаўскія чытанні : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. В. Д. Старычонак [і інш.] ; адк. рэд. В. Д. Старычонак. – Мінск: БДПУ, 2022. – C. 34 – 37.
  11. Варабей, М. П. Уладзімір Спасовіч пра Уладзіслава Сыракомлю / М. П. Варабей // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання [Электронны рэсурс] : матэрыялы VIІ Рэсп. навук.-практ. канф. маладых вучоных, Мінск, 3 сак. 2023 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: В. У. Зуева (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2023. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
belБеларуская мова