Корань Вадзім Анатольевіч
Загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры
аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук
E-mail: skaryna.1517@gmail.com
Нарадзіўся ў 1983 г.
У 2005 г. скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
У 2012 г. скончыў аспірантуру пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Кандыдацкая дысертацыя “Станаўленне і развіццё сатырычнай і гумарыстычнай прозы Беларусі XVII – XVIII стагоддзяў” абаронена ў 2016 г.
Пачаў працу ў сектары гісторыі беларускай літаратуры ў 2012 г. адразу пасля заканчэння аспірантуры пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З 2017 г. – навуковы супрацоўнік, з 2019 г. – старшы навуковы супрацоўнік, з 2023 г. – загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры.
Даследуе сатырычную і гумарыстычную прозу Беларусі XVII – XVIII стагоддзяў. Займаецца тэксталогіяй старабеларускіх твораў XVII – XVIII стагоддзяў.
Сфера навуковых інтарэсаў: даўняя літаратура Беларусі XVII - XVIII стст., тэксталогія.
Навуковыя артыкулы:
- Корань, В.А. Хранатоп як структурны элемент мастацкага стылю гумарыстычных твораў эпохі Барока / В. А. Корань // Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі матэрыялаў Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 19-20 мая 2009 г. – Мінск, 2009. – С. 203–207.
- Корань, В.А. Элементы карнавальнага мыслення ў сатырычных творах эпохі Барока (на прыкладзе “Прамавы Мялешкі” і “Ліста да Абуховіча”) / В. А. Корань // Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу ХІ – ХІХ стагоддзяў: : Зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 24 мая 2010 г. – Мінск, 2010. – С. 329–331.
- Корань, В.А. Праблемы вывучэння і перакладу «Торбы смеху…» Караля Жэры / В. А. Корань // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / Рэдкал.: В. Д. Старычонак [і інш.] – Мінск, 2011. – С. 133–136.
- Корань, В.А. Асаблівасці фарміравання сатырычнага дыскурсу ў беларускай прозе XVII стагоддзя / В. А. Корань // Моладзь у навуцы - 2011 : прыл. да журн. "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі": у 5 ч. Ч. 2. Серыя гуманітарных навук / Нац. Акад. Навук Беларусі. Савет маладых вучоных НАН Беларусі; рэдкал.: А. А. Каваленя (гл. рэд.), В. В. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск, 2012. – С. 245–249.
- Корань, В.А. Зборнік “Торба смеху…” К. Жэры ў кантэксце гумарыстычнай літаратуры Беларусі XVIII ст.: роля і месца ў станаўленні жанравай сістэмы / В. А. Корань // , 18-19 крас. 2013 г. – Мінск, 2013. – С. 221–227.
- Корань, В.А. Праблема канфесійнай прыналежнасці парадыйнай рэлігійнай прозы Беларусі XVII – XVIII стагоддзяў / В. А. Корань // Моладзь у навуцы – 2012 : прыкл. да журн. "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Серыя гуманітарных навук / Нац. Акад. Навук Беларусі. Савет маладых вучоных НАН Беларусі .– Мінск, 2013. – С. 112–116.
- Корань В.А. Ліст да Абуховіча / В. А. Корань // Культура Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск, 2014. – Т. 5 – С. 113.
- Корань В.А. Ліст да Святога Пятра / В. А. Корань // Культура Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск, 2014. – Т. 5 – С. 113.
- Корань, В.А. “Ліст да Абуховіча”: праблема дзвюх рэдакцый / В. А. Корань // Полымя. - 2015. - №. 6 – С. 134–142.
- Корань, В.А. «Прамова Мялешкі»: спіс са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / В. А. Корань // Матэрыялы ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі ХІ – пачатку ХХ стст.», Мінск, 16 – 17 крас. 2015 г. – Мінск, 2015. – С. 214–219.
- Корань, В.А. «Ліст да Абуховіча»: спіс са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / В. А. Корань // Матэрыялы ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі», Мінск, 7 – 8 крас. 2016 г. – Мінск, 2016. – С. 40–44.
- Корань, В.А. “Торба смеху…” К. Жэры – помнік гумарыстычнай літаратуры Беларусі XVIII ст. / В.А. Корань // Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці: зб. навук. арт. – Мінск, 2016. – С. 322–329.
- Корань В.А. Гумар у «Торбе смеху» К. Жэры / В. Корань // Studia Białorutenistyczne. - 2017. - №11. – С. 111–127.
- Корань, В.А. «Прамава Мялешкі» ў публікацыях і даследаваннях ХІХ – пачатку ХХ ст. / В.А. Корань // Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы (да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага): матэр. Міжнар. навук. канф. (Мінск, 22-23 сак. 2018 г.) / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы ; уклад. А. А. Манкевіч; навук. рэд. С. С. Лаўшук. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – С. 179–184.
- Корань, В.А. "Прамава Мялешкі": паміж аўтарам і героем / В.А. Корань // Дванаццатыя Танкаўскія чытанні: зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэд. кал. В.Д. Старычонак [і інш.] ; адк. рэд. В.Д. Старычонак. – Мінск: БДПУ, 2020. – С. 113 – 116.
- Корань, В.А. Станаўленне сатырычнага дыскурсу: асаблівасці і пазалітаратурныя фактары / В.А. Корань // ХІ Калеснікаўскія чытанні: зб. матэрыялаў Рэсп. навук-практ. канф., Брэст, 29 кастр. 2020 г. / Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна; рэдкал.: З.П. Мельнікава [і інш.] ; пад агул. рэд. З.П. Мельнікавай. – Брэст: БрДУ, 2021. – С. 42 – 45.
- Корань, В.А. Ад “Прамавы русіна” да “Казання рускага”: праблема публікацыі двух твораў XVIII стагоддзя / В.А. Корань // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў: да 90-годдзя Інстытута літартуразнаўства імя Янкі Купалы / Нац. Акад. навук Беларусі [і інш.]; уклад. М. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск, Беларуская навука, 2022. – 507 с. С. 248 - 254.
- Корань, В.А. З гісторыі выданняў “Торбы смеху…” Караля Жэры / В.А. Корань // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. навук. арт. Вып. 3 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Правы і эканоміка, 2022. – С. 417–421.
- Корань, В.А. “…а гэта, далібог, не так і малая!” : навуковая і педагагічная спадчына А.А. Мельнікава / В.А. Корань // Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач: зб. навук. арт. : ды 85-годдзя з дня нарадж. акад. У.У. Гніламедава / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] ; уклад. К.У. Часнакова; навук. рэд. М.У. Мікуліч. – Мінск, Беларуская навука, 2023. – С. 269 – 275.