Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Семінар "Этнакультурнае развіццё Рэспублікі Беларусь"

31 кастрычніка 2024 г. у Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся навуковы семінар, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, на тэму: "Этнакультурнае развіццё Рэспублікі Беларусь (1994 – 2024)".

Удзельнікі семінара заслухалі і абмеркавалі даклады, у якіх былі адлюстраваны актуальныя для айчыннай этналогіі і музеязнаўства пытанні этнакультурнага развіцця беларускага грамадства з моманту станаўлення ў нашай краіне інстытута прэзідэнцтва і па цяперашні час.

Дакладчыкамі выступілі:

Гурко Аляксандра Уладзіміраўна, загадчык аддзела народазнаўства, доктар гістарычных навук, дацэнт;

Кухаронак Таццяна Іванаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Гурко Аляксандр Віктаравіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства, доктар гістарычных навук, дацэнт;

Шайбак Вадзім Віктаравіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства, , кандыдат гістарычных навук;

Лазука Барыс Андрэевіч, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

belБеларуская мова