Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ток-шоу «Па сутнасці»

Як развіваецца беларуская культурная прастора? Грамадска-палітычная дыскусія разгарнулася 1 ліпеня 2024 года на пляцоўцы ток-шоу «Па сутнасці».

Аляксандр Бараноўскі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: "У краіне сапраўды склаўся білінгвізм – гэта двухмоўе. На дзяржаўным узроўні, калі быў праведзены рэферэндум, дзе людзі вызначыліся, што наша краіна павінна мець дзве мовы. Мы павінны шанаваць і паважаць выбар нашага грамадства. Мы зараз шмат робім дзеля папулярызацыі нашай мовы. Кожны год праводзіцца дыктоўка. Мы запрашаем усіх зацікаўленых у наш Цэнтр, у Акадэмію навук, напісаць дыктоўку. Па YouTube-трансляцыі ідзе анлайн-дыктоўка. Можна напісаць па радыё, тэлебачанні.

Але беларуская мова – гэта ж не адзін Інстытут мовазнаўства. Гэта і розная сацыяльная рэклама. Шмат мерапрыемстваў ладзіцца. Выдаюцца кнігі, публікацыі. Мы кажам пра мову – наша рэспубліканская газета «Звязда» выходзіць на беларускай мове. Нікому не забараняецца ўжываць у сваім жыцці родную мову і размаўляць, папулярызаваць. Зразумела, што мова – гэта адзін з ідэнтыфікатараў нашага грамадства, тое, што мы – беларусы, гэта сапраўды адзін з маркераў нацыі».

Тэкст і фота з сайта: Тэлекампанія СТБ (Сталічнае тэлебачанне)

belБеларуская мова