Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Трухан Тамара Мікалаеўна

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +375 (17) 270-11-92
E-mail: t3151625@tut.by

Нарадзілася ў в. Замошша Слуцкага раёна (зараз Любанскі раён) Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучылася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 2001 г. Т.М. Трухан абараніла кандыдацкую дысертацыю «Беларуская народная лексіка ткацтва: лінгвагеаграфічная дыферэнцыяцыя і тыпалогія», якую падрыхтавала пад кіраўніцтвам Ф.Д. Клімчука.

З 1976 г. па цяперашні час працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.

Узнагароды

Адзначана Падзякай Прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).

Сфера навуковых інтарэсаў дыялекталогія, лінгвагеаграфія, беларуская літаратурная мова, лексікаграфія.
 

Аўтар звыш 100 навуковых прац.

Публікацыі ў галіне дыялекталогіі

тэматычныя слоўнікі:

  • «Жывёльны свет» (1999),
  • «Раслінны свет»(2001),
  • «Чалавек» (2006),
  • «Лексіка апрацоўкі льну: тэмат. слоўн. і лексічны атлас» (2006),
  • «Сельская гаспадарка» (2010),
  • «Плытніцтва» (2019);
  • «Мова Сенненшчыны. Дыялектны слоўнік» (2015),
  • «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона» (2009).

Публікацыі ў галіне лінгвагеаграфіі

  • Лінгвістычныя карты і матэрыялы да іх у выданні «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : у 5 т. / пад рэд. М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч. – Мінск, 1993. – т. 2 : Сельская гаспадарка. – 1994. – 145 с. 354 карты;
  • т. 3 Чалавек. 1995. – 115 с.; 293 карты;
  • т. 4 : Побыт. – 1997. – 150 с.; 439 карт;
  • т. 5 : Семантыка. Словаўтварэнне. Націск. – 1998. – 125 с.; 337 карт» (в соавторстве).
  • «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны» (2016).

Публікацыі па рэалізацыі міжнароднага праекта «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас»

Лінгвагеаграфічныя карты і матэрыялы да іх апублікаваны ў выпусках

  • «Раслінны свет» (Мінск, 2000),
  • «Профессии и общественная жизнь» (Варшава, 2003).

Публікацыі ў галіне перакладной лексікаграфіі

  • «Современный русско-белорусский словарь для школьников» (2009),
  • «Современный русско-белорусский словарь» (2011),
  • «Русско-белорусский словарь для школьников младшего возраста» (2012),
  • «Русско-белорусский словарь для школьников / Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў» (2013),
  • «Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў малодшага ўзросту» (2014),
  • «Русско-белорусский словарь для младших школьников» (2018),
  • «Беларуска-рускі слоўнік для малодшых школьнікаў: 3-е выд.» (2018) (у суаўтарстве з В. М. Нікалаевай).
belБеларуская мова