Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Фальклорныя скарбы Беларусі

Выйшаў другі альбом з серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі» — "Добрая прыказка як да мяшка прывязка: беларускія народныя прыказкі з рускімі і англійскімі адпаведнікамі"

Ідэя праекта Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка У. Р. Гусакова. Кіраўнік праекта Таццяна Валодзіна. Укладальнікі: Вольга Корсак, Зміцер Санько. Ілюстрацыі Лізаветы і Наталлі Чырвонцавых, Канстанцыі Герасіменка.

У альбоме сабраны як папулярныя, так і больш рэдкія беларускія прыказкі, якія ў сціслай вытанчанай форме выражаюць і захоўваюць шматвяковы гаспадарчы і жыццёвы вопыт народа, яго назіранні і веды, яго філасофію, педагагічныя погляды і правілы. Да кожнай падабраныя рускія і англійскія адпаведнікі, якія дэманструюць універсальнае і спецыфічнае ў кожнай з моў.

belБеларуская мова