Хвіланчук Юлія Леанідаўна
старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
кандыдат філалагічных навук
E-mail: yuliahvilonchuk@yandex.by
Нарадзілася ў г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 2009 г. з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. У 2010 г. скончыла магістратуру БДПУ імя Максіма Танка. З 2011 па 2014 г. навучалася ў вочнай аспірантуры ДНУ “Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. У 2023 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме «Дзеяслоўныя прыназоўнікавыя словазлучэнні ў беларускіх народных гаворках: структурна-семантычная характарыстыка, пашырэнне, паходжанне».
З лістапада 2014 г. па люты 2022 г. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”).
З лютага 2022 г. па красавік 2024 г. – навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”).
З красавіка 2024 г. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”).
Узнагароды
Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 г.
Аўтар звыш 40 публікацый у беларускіх і замежных выданнях.
Публікацыі ў часопісах, уключаных у пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, і ў замежных навуковых выданнях
- Хвіланчук, Ю. Л. Навуковая дзейнасць Язэпа Лёсіка ў перыяд станаўлення нацыянальнага мовазнаўства / Ю. Л. Хвіланчук // Род. слова. – 2014. – № 4. – С. 41–44.
- Хвіланчук, Ю. Л. Структурна-семантычная характарыстыка канструкцый з часавымі адносінамі ў беларускіх народных гаворках / Ю. Л. Хвіланчук // Беларуская лінгвістыка. – 2016. – Вып. 76. – С. 117–126.
- Хвіланчук, Ю. Л. Асноўныя этапы даследавання сінтаксісу беларускіх гаворак / Ю. Л. Хвіланчук // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. грам. навук. – 2016. – № 3. – С. 52–59.
Публікацыі ў зборніках навуковых прац
- Хвіланчук, Ю. Л. Стан і некаторыя асаблівасці беларускіх гаворак на тэрыторыі Беластоцкага рэгіёна Польшчы / Ю. Л. Хвіланчук // Беларуская дыялекталогія : матэрыялы і даслед. : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ; навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск, – Вып. 5. – С. 227–232.
- Хвіланчук, Ю. Л. Асаблівасці ўжывання часавых канструкцый у мясцовых гаворках Беластоцкага рэгіёна / Ю. Л. Хвіланчук // Беларуская дыялекталогія : матэрыялы і даслед. : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ; навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск, 2021. – Вып. 6. – С. 126–133.
Матэрыялы канферэнцый
- Хвіланчук, Ю. Л. Сінтаксічная інтэрферэнцыя ў беларускім маўленні / Ю. Л. Хвіланчук // Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве : матэрыялы дакладаў Рэсп. навук. канф., прысв. 40-годдзю аддзела бел.-рус. моўных сувязей, Мінск, 16 чэрв. 2017 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. – Мінск, 2017. – С. 247–252.
- Хвіланчук, Ю. Л. Адметныя сінтаксічныя рысы гаворак Іванаўскага раёна / Ю. Л. Хвіланчук // Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу : зб. арт. Рэспуб. навук.-практ. канф., Брэст 17 лістап. 2021 г. / Брэсц. дзярж. ун-т ; рэдкал.: З. П. Мельнікава [і інш.]. – Брэст, 2022. – С. 158–163.
- Хвіланчук, Ю. Л. Назвы кветак і траў у гаворках Віцебшчыны (з архіўных матэрыялаў “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак”) / Ю. Л. Хвіланчук // Студзеньскія рэспубліканскія навуковыя чытанні «Жыццё, адданае слову» (памяці кандыдата філалагічных навук дацэнта Генадзя Антонавіча Арцямёнка) : матэрыялы Рэспуб. Навук. канф., Віцебск, 26 студз. 2022 г. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2022. – С. 134–137.