Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Мяцеліца Ірына Сяргееўна

навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Тэл.: +375 (17) 270-28-76
E-mail: addzel.xx.xxi.st@gmail.com
Нарадзілася 20 лістапада 1987 года ў в. Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 2010 г. скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”) установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” (дыплом з адзнакай). У тым жа годзе стала магістрантам гэтага ўніверсітэта і ў 2011 г. атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства (беларускае)”. У 2011 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па тэме “Міжтэкставае ўзаемадзеянне ў сучаснай беларускай паэзіі (на матэрыяле лірыкі Людмілы Рублеўскай і Леаніда Дранько-Майсюка)”.
 
Пасля заканчэння аспірантуры дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ў 2014 г. была прынята на працу ў аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У 2021 годзе пераведзена на пасаду навуковага супрацоўніка.
 
Атрымлівала стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2018 г.). Мае падзякі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры; дыплом Міністэрства інфармацыі, граматы РВУ “Літаратура і мастацтва”, Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага рэспубліканскага літаратурнага фонду і інш.
 
З 01.11.2011 па 31.10.2014 І.С. Мяцеліца была аспірантам дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (з 20.09.2012 г. – дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”).
 
З 03.11.2014 па 31 мая 2021 года працавала на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, з 1 чэрвеня 2021 года па цяперашні час – навуковы супрацоўнік таго ж аддзела.
 
З 2016 па 2021 год І. С. Мяцеліца супрацоўнічала з ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” ў рамках вучэбна-трэніровачных збораў па падрыхтоўцы вучняў 9–11 класаў да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: распрацоўвала і праводзіла лекцыйныя і практычныя заняткі па тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры; ажыццяўляла падрыхтоўку школьнікаў да вуснага выказвання па тэмах, якія закранаюць гісторыю і сучаснасць айчыннага літаратурнага працэсу.
 
З лістапада 2021 года – член секцыі беларускай мовы і літаратуры навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
І. С. Мяцеліца мае 5 актаў укаранення вынікаў навукова-даследчай работы ў адукацыйны працэс. НДР “Беларуская паэзія пачатку ХХІ стагоддзя: адметнасці зместу і формы” і “Маладая паэзія Беларусі. Шлях да чытача” выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” і УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.
 
Сфера навуковых інтарэсаў – літаратурны працэс ХХ–ХХІ стст., у прыватнасці ідэйна-зместавыя і фармальныя трансфармацыі ў паэзіі, вывучэнне механізмаў якасных змен на розных узроўнях арганізацыі мастацкага тэксту.
 

Асноўныя публікацыі 

  1. Мяцеліца, І. С. Беларускі рыфмарый: актуальныя шляхі абнаўлення / Classical and contemporary literature: continuity and prospects of updating: materials of the II international scientific conference on November 7–8, 2017. – Prague : Vědecko vydavatelské centrum «Sociosféra-CZ», 2017. – С. 57–61 – ISBN 978-80-7526-246-2.
  2. Мяцеліца, І. С. Беларуская паэзія пачатку ХХІ стагоддзя: адметнасці зместу і формы / І. С. Мяцеліца // Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 278–312.
  3. Мяцеліца, І.С. Першая кніга паэта: асаблівасці сучасных дэбютных зборнікаў / Скарынаўскія чытанні 2017: кніга ў медыйнай прасторы: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: матэрыялы ІІІ Міжнароднага форуму, Мінск – 7 верасня 2017 г. ; пад рэд. В.І. Куліковіча. – Мінск, 2017. – С. 61–64.
  4. Мяцеліца, І. С. Калектыўныя зборнiкi маладой беларускай паэзii: канцэпцыя, кола аўтараў / І. С. Мяцеліца // Адзінаццатыя Танкаўскія чытанні : зб. навуковых артыкулаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка ; рэдкал. Старычонак В. Д. [і інш.] ; адк. рэд. Старычонак В. Д. – Мінск, 2018. – С. 77–80.
  5. Мяцеліца, І. С. Малая радзіма: вобраз Мінска ў кнізе Антона Рудака «Верхні горад» / І. С. Мяцеліца // Скориновские чтения – 2019: современные тенденции развития издательского дела : материалы IV Междунар. форума, посвященного Году малой родины и 20-летию кафедры редакционно-издательских технологий БГТУ, Минск, 24–25 сент. 2019 г. / БГТУ ; под ред. В. И. Куликовича, О. В. Шахаб. – Минск, 2019. – С. 40–43.
  6. Мяцеліца, І. С. Паэтычная аўдыёкніга ў сучасным беларускім літаратурным працэсе / І. С. Мяцеліца // Classical and contemporary literature: continuity and prospects of updating : materials of the V international scientific conference on November 7–8, 2020. – Prague : Vědecko vydavatelské centrum «Sociosféra-CZ», 2020. – С. 14–18.
  7. Мяцеліца, І. С. “Мінскія маладыя галасы”: творчыя знаходкі і пралікі Алены Басікірскай / І. С. Мяцеліца // Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час у беларускай літаратуры : матэрыялы міжнар. навук. канф. (да 75-годдзя Вялікай Перамогі і 95-годдзя з дня нараджэння І. Я. Навуменкі), Мінск, 16–17 кастрычніка 2020 г. / Цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. – С. 152–158.
  8. Метелица И. С. Современный литературный процесс в Беларуси: виртуальное пространство как площадка для творческого дебюта / И. С. Метелица // Наука и инновации, современные концепции: Сборник научных статей по итогам работы Международного научного форума (г. Москва, 19 ноября 2021 г.). / отв. ред. Д.Р. Хисматуллин. – Москва: Издательство Инфинити, 2021. – С. 34–40.
  9. Мяцеліца, І. С. «Пульс навальніц»: Маргарыты Латышкевіч: структура, мастацкія асаблівасці, стылявыя пошукі / І. С. Мяцеліца // Весці БДПУ. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія.— 2021. — No 1. — С. 117—120.
  10. Мяцеліца, І. С. Маладая паэзія Беларусі: шлях да чытача / І. С. Мяцеліца // Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага. / З. У. Драздова [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Манкевіч. – Беларуская навука, 2023. – С. 222–246.
  11. Мяцеліца, І. С. Вэб-рэсурсы, прысвечаныя Янку Купалу і Якубу Коласу: канцэпцыя, структура, напаўненне / І. С. Мяцеліца // Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій (да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры): Зб. навук. арт. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – С. 47–58.
  12. Метелица И. С. Виртуальный проект Национальной библиотеки Беларуси “На хвалі часу, у плыні жыцця” как литературоведческий источник / И. С. Метелица // Актуальные вопросы современной науки и инноватики / Сборник научных статей по материалам III Международной научно- практической конференции (5 декабря 2023 г., г. Уфа). В 2 ч. Ч.2 / – Уфа: Изд. НИЦ Вестник науки, 2023. – С. 34–42.
belБеларуская мова