Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Трафімчык Анатоль Віктаравіч

загадчык аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +375 (17) 270-28-76
E-mail: anatol1976@gmail.com
Нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 1993 г. – закончыў школу. 1998 г. – закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1998 г. па 2001 гг. – аспірантура Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. З 2000 г. па 2003 г. – аспірантура Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны па тэме “Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939–1941 гг.”
 
2004–2007 гг. – працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”. Выкладаў дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”.
 
Верасень 2009 – студзень 2011 г. – старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
 
Студзень–жнівень 2011 г. – метадыст аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА “Інстытут культуры Беларусі”.
 
Студзень–жнівень 2012 г. – старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
 
Верасень 2012 г. – лістапад 2015 г. – навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
 
2014 г. – абараніў кандыдацкую дысертацыю ў НАН Беларусі на тэму “Беларуская дзіцячая драматургія”.
 
2015–2020 – вучоны сакратар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
 
Са снежня 2020 г. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.
  
Сфера навуковых інтарэсаў: — беларуская дзіцячая драматургія, коласазнаўства, сучасная літаратура, літаратурнае краязнаўства і інш.
 

Манаграфіі

Мае звыш 300 навуковых і навукова-папулярных публікацый па разнастайных праблемах гісторыі Беларусі і літаратуразнаўства. Аўтар 15 кніг, у тым ліку манаграфій, сярод якіх:

  1. Трафімчык, А.В. Беларуская дзіцячая драматургія / А.В. Трафімчык. – Мінск : Ковчег, 2012. – 128 с.
  2. Трафімчык, А. В. “Наш Касцюшка слаўны!”: гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры (ідэйна-тэматычны аспект) / А. В. Трафімчык. - Мінск: А.М. Янушкевіч, 2017. - 192 с.
  3. Трафiмчык, А.В. Крынiцы паэтычнага натхнення : перадумовы стварэння класічных твораў Якуба Коласа/ А. В. Трафімчык. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 125 с.
  4. Трафімчык, А. В. Гісторыя Круговіцкае школы. Сшытак І: У часы Расійскай імперыі / Анатоль Трафімчык. – Москва: Наука, 2019. – 123 с.
  5. Трафімчык, А. В. Мастацка-вобразны рэалізм паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” / А. В. Трафімчык. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 124 с.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях 

  1. Трафімчык, А. В. Артур Бартэльс: «Oj nie masz, nie masz, jak Litwa nasza!» // Бахановіч, Н.Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя / Н.Л. Бахановіч, М.П. Варабей, А.В. Трафімчык; навук. рэд. І.В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літаратуры, Ін-т літ-ва імя Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2003. – 245 с. – C. 151–
  2. Трафімчык, А. В. Мадэрная Беларусь як радзіма і Тадэвуш Касцюшка ў гістарычным кантэксце // Бахановіч, Н.Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя / Н.Л. Бахановіч, М.П. Варабей, А.В. Трафімчык; навук. рэд. І.В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літаратуры, Ін-т літ-ва імя Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2003. – 245 с. – C. 89–
  3. Трафімчык, А. В. “Колас” як жыццятворчы канцэпт у жыцці і творчасці Якуба Коласа / А. В. Трафімчык // Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / [З. У. Драздова і інш. ; навуковы рэдактар А. А. Манкевіч ; рэцэнзенты: Т. М. Тарасава, А. В. Вальчук] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – С. 299–

Артыкулы

  1. Трафімчык, А. Праблема жанравай дэфініцыі паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа ў святле энцыклапедычнасці твора / А. Трафімчык // Роднае слова. – 2023. – № 10. – С. 3–7.
  2. Трафімчык, А. Наколькі энцыклапедычныя сюжэт і фабула паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа? / А. Трафімчык // Роднае слова. – 2023. – № 11. – С. 3–6.
  3. Трафімчык, А. Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" як "энцыклапедыя сялянскага жыцця": аспекты прачытання / А. Трафімчык // Беларуская мова і літаратура. – 2023. – № 11. – С. 48–53.
  4. Трафімчык, А. Кампазіцыя паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” праз прызму энцыклапедычнасці / А. Трафімчык // Роднае слова. – 2023. – № 12. – С. 3–8.
belБеларуская мова