Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Х навукова-практычная канферэнцыя "Віцебскі край"

21 лістапада 2024 г. у г. Віцебску пачала працу Х навукова-практычная канферэнцыя "Віцебскі край", прысвечаная 1050-годдзю г. Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатарамі навуковага форуму выступілі выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

У працы канферэнцыі бяруць удзел больш за 90 навукоўцаў, сярод якіх гісторыкі, археолагі, архівісты, настаўнікі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, краязнаўцы з розных гарадоў Беларусі (Бешанковічы, Быхаў, Віцебск, Гомель, Лёзна, Мінск, Мёры, Наваполацк, Орша, Полацк) і Расіі (Апочка, Усвяты).

У пачатку канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян, вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталля Перавалава, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі, дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею была ўручана грамата ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі было адкрыта прэзентацыяй навуковых выданняў. Першай была прадстаўлена праца кандыдата гістарычных навук, першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандра Бараноўскага «Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919–1924 гг.)». Вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Наталля Перавалава прэзентавала серыйнае выданне Інстытута гісторыі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”. Мікалай Півавар, настаўнік гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдат гістарычных навук, прадставіў адразу тры выданні: “Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна”; “Это надо живым: поисковое движение в системе военно-мемориальной работы в Витебском районе”; “Самая-самая Віцебшчына”. Адбылася таксама прэзентацыя трох выданняў ураджэнца Віцебшчыны Уладзіміра Снапкоўскага, прысвечаных даследаванню знешняй палітыкі БССР і Рэспублікі Беларусь.

У рамках канферэнцыі адбыўся круглы стол “Вайна – трагедыя і памяць народа: 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

22 лістапада праца навуковага форуму будзе працягнута ў рамках чатырох секцый: “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.”, “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 г. да 1941 г.”, “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1941 г. да сучаснасці. Літаратуразнаўства”, “Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук”.

belБеларуская мова