Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка ўваходзілі ў склад журы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, які адбыўся ў Магілёве 23–27 сакавіка 2026 г.
Сто трынаццаць найлепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 9–11 класаў Рэспублікі Беларусь сабраліся ў Магілёве, каб паўдзельнічаць у інтэлектуальным спаборніцтве і прадэманстраваць сваё веданне роднай мовы.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа