У экспазіцыю Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пасля рэстаўрацыі паступіў алтарны абраз «Уваход Гасподні ў Іерусалім» (канец XVIII – пачатак XIX ст., 191 х 325 см., палатно, алей). Твор паходзіць з царквы Святой Параскевы в. Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Рэстаўрацыю алтарнага абраза, якая працягвалася больш за паўтара года, выканалі Л.Д. Брагілеўская і П.С. Федаровіч, спецыялісты Рэстаўрацыйных майстэрань аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.