12 лютага 2026 года Вялікі тэатр Беларусі запрашае любімых гледачоў на традыцыйны Вечар беларускай культуры. Перад паказам нацыянальнай оперы Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" ў 18:15 у фае бельэтажу тэатра пройдзе інтэрактыўная імпрэза.
У рамках творчага праекта «Год жанчыны ў Вялікім» тэатральная прастора ператворыцца ў музейную: тут будуць прадстаўлены ручнікі, наміткі і паясы – прадметы ткацтва, у якіх ажываюць характар і душа беларускай жанчыны. Бо ў кожным перапляценні нітак «ушыта» ДНК народнай культуры: сціпласць, працавітасць, добразычлівасць, тонкае пачуццё прыгожага.
Усе экспанаты – з найбагацейшай калекцыі «Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры.