Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс сустрэчы, прысвечанай вынікам вывучэння спадчыны Шарашова і Пружанскага рэгіёна

27 лістапада 2025 года ў 17.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15) адбудзецца сустрэча, прысвечаная вынікам вывучэння спадчыны Шарашова і Пружанскага рэгіёна.

Падчас мерапрыемства будуць урачыста перададзеныя архіўныя матэрыялы са збораў Шарашоўскага сельскага выканаўчага камітэта ў фонды Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Таксама будзе праведзена прэзентацыя навуковага зборніка "Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, мастацкая і архітэктурная спадчына рэгіёна. Даследаванні і матэрыялы".

У час сустрэчы можна будзе набыць выданне, пазнаёміцца з аўтарамі і атрымаць аўтографы.

belБеларуская мова