Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадстаўляе 11 ліпеня ў 15:00 у Ратушы выставу «Культурная спадчына Беларусі».
У экспазіцыйных залах будуць прадстаўлены беларускі нацыянальны касцюм, народнае ткацтва, а таксама старажытнабеларускія абразы з калекцый аддзела старажытнабеларускай культуры, якія адносяцца да Нацыянальнага здабытку Рэспублікі Беларусь.
Наведванне выставы будзе цікава як дарослым, так і дзецям, а сама выстава стане ўнікальнай падзеяй у калейдаскопе мерапрыемстваў XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Тэкст з сайта: Віцебскі абласны краязнаўчы музей