Запрашаем на “КАЛЯДНЫ ФЭСТ У МУЗЕІ” – незвычайнае гісторыка-культурнае падарожжа у мінулае, якое адбудзецца у прасторы «Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культурыз удзелам Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
“КАЛЯДНЫ ФЭСТ У МУЗЕІ” будзе адбывацца ў адноўленай экспазіцыі, у якой дэманструюцца каштоўнасці нацыянальнай спадчыны ад каменнага веку да cучаснасці.
Удзельнікі атрымаюць неверагодныя ўражанні ад удзелу ў інтэрактыўных спеўных і танцавальных імпрэзах, а таксама змогуць пагрузіцца у айчыннае мінулае, традыцыі святкавання Калядаў нашымі продкамі.
Запісацца на экскурсію можна па тэлефоне: +375 (17) 270-27-32
«КАЛЯДНЫ ФЭСТ У МУЗЕІ» адбудзецца ў адпаведнасці з наступным раскладам па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1/1 (уваход з боку двара):
Дата | Час |
20 снежня | 13:00 — 14:00 14:30 — 15:30 16:00 — 17:00 |
29 снежня | 13:00 — 14:00 14:30 — 15:30 16:00 — 17:00 |
30 снежня | 14:00 — 15:00 15:30 — 16:30 17:00 — 18:00 |
5 студзеня | 13:00 — 14:00 14:30 — 15:30 16:00 — 17:00 |