27 кастрычніка 2025 года ў 14.30 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 302 аўд.) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция Льва Голуба: Василёк».
Ваенную драму "Паланэз Агінскага" (1971) у перыяд пракату паглядзела больш за 22 млн гледачоў, што дазваляе казаць аб высокай ацэнцы фільма, яго прызнанні ў сусветнай глядацкай супольнасці. Цікавасць да карціны не згасае і да гэтай пары, тым больш што ў аснову сцэнарыя Канстанціна Губарэвіча лягла рэальная гісторыя пра маленькага скрыпача – удзельніка баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Фільм "Паланэз Агінскага" ў 1972 г. быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР, а таксама прызам Цэнтральнага камітэта Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі "Пунсовы гваздзік".