Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс кіналекторыя «Золотая коллекция Льва Голуба: Михась и Олеся»

15 снежня 2025 года ў 14.30 (аўд . 302) у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай «Золотая коллекция Льва Голуба: Михась и Олеся».

Дзіцячы прыгодніцка-шпіёнскі фільм «Дзеці партызана» (1954) прысвечаны ўжо мірнаму, пасляваеннаму жыццю, але рэха вайны ўсё роўна рэфрэнам праходзіць праз кінавытворчасць. Міхась і Алеся – дзеці камандзіра партызанскага атрада Грэчнага і яго жонкі-разведчыцы, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны .

Фільм «Дзеці партызана» не заваяваў ніякіх прэмій і ўзнагарод, але ўсё роўна назаўжды ўвайшоў у залатую калекцыю Беларусьфільма за кошт яркага, займальнага і дынамічнага сюжэту, выдатнай акцёрскай гульні, таленту самога рэжысёра Л.Голуба.

belБеларуская мова