27 сакавіка 2026 года ў 11.00 (302 аўд.) у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час" пад назвай «Книги, ожившие на экране (к 105-летию со дня рождения народного писателя Беларуси Ивана Шамякина)».
Іван Шамякін заўсёды трымаў руку на пульсе часу. У сваіх творах ён асвятляў актуальныя пытанні, якія хвалююць грамадства, з усёй сілай таленту і абвостранага грамадзянскага пачуцця ўздымаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Раманы "Крыніцы", «Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль" і іншыя творы пісьменніка не толькі ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры, але і былі экранізаваныя.