Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…».

Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і накіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты 1-2 курсаў ВНУ.

Конкурс праводзіцца з 1 снежня па 21 лютага 2025 года ў два этапы.

Правілы конкурсу

belБеларуская мова