Рэдакцыя часопіса "Роднае слова", Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы”, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Пераможцы конкурсу будуць запрошаны да ўдзелу ў рабоце маладзёжнай секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Прастора творчасці", якая адбудзецца ў лістападзе 2026 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца:
- вучні 9-11 класаў;
- навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў;
- студэнты ВНУ.
Тэрмін:
- прыём работ — да 18 кастрычніка 2026 г.;
- экспертыза і вызначэнне пераможцаў – з 19 кастрычніка па 8 лістапада 2026 г.
Тэматыка работ:
- Максім Багдановіч: новае прачытанне літаратурнай класікі;
- Актуалізацыя творчасці Максіма Багдановіча ў маладзёжным асяроддзі;
- Напрамкі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча;
- “І прад высокаю красою...”: жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча;
- Максім Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры;
- Штучны інтэлект як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры;
- Мой ідэальны літаратурны музей.
Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе. Папяровы варыянт з пазнакай "На конкурс" дасылаецца на адрас: 220035, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 47, корп. 1, пад'езд 2, рэдакцыя часопіса "Роднае слова"; электронны варыянт — на e-mail : rs-konkurs@yandex.by.
Больш падрабязна — у Палажэнні конкурсу на сайце часопіса: rod-slova.by.