Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс канферэнцыі «Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі»

18 лютага ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (пачатак пленарнага пасяджэння ў 10.00, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2, аўд. 302) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі: тэорыя, практыка адаптацыйных працэсаў, вынікі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі.

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі нямала зрабіў для ўшанавання памяці пра аднаго са сваіх кіраўнікоў. Падрыхтаваны і выдадзены 10-томнік Навуменкі, кнігі “Кулуарамі творчай майстэрні Івана Навуменкі” і “Летуценнасць і вялікія здзяйсненні: Успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку”, штогод публікуюцца даследаванні супрацоўнікаў інстытута.

Менавіта акадэмічная ўстанова заканамерна стала каардынацыйным цэнтрам, дзе вызначаюцца стратэгічныя вектары даследчыцкай зацікаўленасці. Невыпадкова і сёлетняя канферэнцыя паяднала навукоўцаў з усёй краіны і замежжа: даклады дасланы з Расіі, Кітая, Іспаніі і, вядома, з розных устаноў Беларусі. 70 удзельнікаў заявілі выступ на канферэнцыі, з іх – 14 дактароў навук. Запланавана работа 5 тэматычных секцый. Навуковы форум навуменказнаўцаў абяцае стацца яркай падзеяй у інтэлектуальным жыцці краіны.

belБеларуская мова