29 мая 2025 года ў 14.00 у Музеі гісторыі беларускага кіно адбудзецца круглы стол на тэму «Кинофотодокумент как историческая память о подвиге советского народа в Великой Отечественной войне», арганізаваны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускім саюзам кінематаграфістаў, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
У межах круглага стала плануюцца выступленні старшыні Беларускага саюза кінематаграфістаў, рэжысёра, сцэнарыста, прадзюсара Арандарэвіча Я. М.; загадчыка аддзела экранных мастацтваў Цэнтра кандыдата мастацтвазнаўства Карпілавай А. А. («Кинодокумент в контексте игрового и анимационного кино»); старшага навуковага супрацоўніка кандыдата мастацтвазнаўства Голікавай-Пошка Я. У. («Документальная основа неигровых фильмов о геноциде белорусского народа»); старшага навуковага супрацоўніка кандыдата мастацтвазнаўства Белавокай М. А. («Исторический документ как основа сюжетосложения документальных фильмов Анатолия Алая»); малодшага навуковага супрацоўніка Рафальскай Г.В. («Фоносфера войны в белорусских документальных фильмах»); навуковага супрацоўніка, члена Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў Марунова А. А. («Советская военная фотография: документы и артефакты»).
Таксама выступяць дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар А. М., намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Гарэлік М. У., загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Старасценка М. А., дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Макаранка А. А., дырэктар Мілаш У. М. і рэдактар Мулярава А. Ф. студыі дакументальнага кіно «Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", рэжысёр студыі дакументальнага кіно «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Сяцько Я. К.
Запрошаны да ўдзелу выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мадэратар – Агафонава Н. А., вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства.