Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс круглага стала «Пераклад у лічбавую эпоху: выклікі, магчымасці, абмежаванні»

18 сакавіка 2026 года ў канферэнц-зале (аўд. 302) Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў 11.00 пачнецца праца круглага стала «Пераклад у лічбавую эпоху: выклікі, магчымасці, абмежаванні».

Мерапрыемства арганізуецца сумеснымі намаганнямі аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і кафедры сучасных тэхналогій перакладу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў.

Да абмеркавання прапануюцца найбольш актуальныя пытанні перакладу навуковай і мастацкай літаратуры з выкарыстаннем штучнага інтэлекту: якасць і дакладнасць аўтаматычнага перакладу, неабходнасць дадатковай рэдактуры тэксту, асаблівасці перадачы нацыянальна-культурнай спецыфікі арыгінала, страта сэнсавых адценняў, пытанні бяспекі даных, этычныя аспекты і тэхнічныя абмежаванні.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, прафесійныя перакладчыкі, выкладчыкі ВНУ, студэнты, магістранты, аспіранты, дактаранты і ўсе, хто выкарыстоўвае штучны інтэлект для працы з рознымі відамі тэкстаў на замежных мовах.

Рабочыя мовы: беларуская, руская. Па арганізацыйных пытаннях звяртацца: : (8017) 270 27 18; slavistykaby@gmail.com.

belБеларуская мова