Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс лекцыі «История создания кинофильма „Дикая охота короля Стаха“»

21 лютага 2025 г. у 17.00 у музеі "Лошыцкая сядзіба", філіяле Музея гісторыі горада Мінска, на выставе «Как снимали кинофильм "Дикая охота короля Стаха"» адбудзецца лекцыя кіназнаўцы Антаніны Карпілавай «История создания фильма "Дикая охота короля Стаха" (В. Рубінчык, У. Караткевіч; кінастудыя "Беларусфільм")».

Гісторыя стварэння фільма знаходзіцца ў фокусе даследаванняў кіназнаўцы Антаніны Карпілавай. На лекцыі вы даведаецеся пра тое, як рэжысёр увасабляў сваё бачанне аповесці на экране, якія рашэнні былі прынятыя для перадачы атмасферы твора і стварэння ўнікальнага візуальнага стылю.

Антаніна Аляксееўна Карпілава – кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член Саюза кінематаграфістаў Беларусі.

Тэкст з сайта: ДУ "Музей гісторыі горада Мінска"

belБеларуская мова