Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс майстар-класа ў Вялікім

22 красавіка 2025 года, у вечар паказу Нацыянальнай оперы Д.Смольскага "«Сівая легенда", у фае Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі пройдзе інтэрактыўнае мерапрыемства аднаго дня. Гледачоў чакаюць майстар-класы па завязванні наміткі, слуцкіх паясоў. Пачатак — у 18:00.

Традыцыйна Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе гэты вечар сумесна з Музеем старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Менавіта дырэктар музея Барыс Лазука пазнаёміць нас з традыцыйным завязваннем слуцкіх паясоў. А вось яго калегі не толькі адкрыюць сакрэты старабеларускіх модніц, але і запрашаюць на майстар-клас па завязванні ўнікальнага галаўнога ўбору доўгім ільняным палатном-наміткай.

Тэкст і фота з сайта: Вялікі тэатр Беларусі

belБеларуская мова