Дэкада студэнцкай навукі пройдзе ў БДПУ 25 сакавіка – 4 красавіка 2025 года.
Падчас дэкады будзе праведзены шэраг буйных мерапрыемстваў:
- Навуковы Workshop з навуковым супрацоўнікам аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мяцеліцай Ірынай Сяргееўнай (27.03.2025, 11.40–13.20, філалагічны факультэт);
- Адкрытая лекцыя навуковага супрацоўніка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паўлавай Алёны Пятроўны на тэму «Историко-культурное наследие Беларуси: редкие материалы и факты» (01.04.2025, філалагічны факультэт).
Тэкст з сайта: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка