4 сакавіка 2026 г. у 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя найстарэйшага і адзінага ў краіне штомесячнага навукова-тэарэтычнага, навукова-метадычнага ілюстраванага выдання па гістарычных навуках, мастацтвазнаўстве, методыцы выкладання гісторыі – "Беларускага гістарычнага часапіса". У мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі рэдакцыі і аўтары выдання.
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве! Чакаем усіх зацікаўленых.