Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры запрашае на сустрэчу-прэзентацыю кнігі Навума Гальпяровіча «Чырвоны мост».
Навум Якаўлевіч Гальпяровіч – журналіст, пісьменнік, аўтар вядомай праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3», вядучы радыёпраграмы «Дыялогі пра культуру», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, аўтар звыш 20 кніг паэзіі, прозы і публіцыстыкі.
Вас чакаюць шчырая размова, непаўторныя ўспаміны аўтара і аўтограф-сесія.
Дата: 17 лістапада 2025 г.
Час: 14:00
Месца: вул. Сурганава 1, корп. 2, аўдыторыя 302
Уваход вольны.
Запрашаем далучыцца да цёплай сустрэчы з пісьменнікам.