2 сакавіка 2026 г. у 15.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя «Жанчыны беларускага мастацтва: унікальнасць мастацкага бачання і ўклад у духоўнае развіццё нацыі» з цыкла прэс-мерапрыемстваў «Стваральныя і натхняльныя», прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.
У рамках прэс-канферэнцыі спікеры абмяркуюць, як жанчынам удаецца сумяшчаць творчую рэалізацыю з кіраўніцкімі задачамі, якія праекты і ідэі рухаюць сучасную культуру і чым яны заваёўваюць гледачоў. Спікеры падзеляцца гісторыямі свайго шляху, раскажуць пра пераадоленне стэрэатыпаў пра тое, што значыць быць жанчынай у беларускім мастацтве сёння.
Удзел прымаюць:
- Прадстаўнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- Іназемцава Алеся Аляксандраўна - намеснік дырэктара па творчай рабоце музея "Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь", кандыдат мастацтвазнаўства;
- Папко Вольга Мікалаеўна - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры» мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктар мастацтвазнаўства, дацэнт;
- Ладзісава Галіна Пятроўна - дырэктар дзяржаўнай установы "Музей гісторыі горада Мінска»;
- Раманенка Ганна Пятроўна - мастачка, выкладчыца УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", пераможца Рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" у 2025 годзе ў намінацыі "Жывапіс»;
- Трускоўская Паліна Аляксандраўна - мастачка, студэнтка УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў» у 2025 годзе ў дзвюх намінацыях: «Навацыя» і «Мастацкая дынастыя».