У Беларусі на пастаяннай аснове вядзецца актыўная работа па аднаўленні, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў. У кожнай вобласці і Мінску распрацоўваюцца комплексы мерапрыемстваў з мэтай падтрымання належнага тэхнічнага стану гісторыка-культурных аб'ектаў, прыстасавання іх пад новыя функцыі і ўключэння ў турыстычны і культурны абарот.
Аб рабоце па захаванні, прымнажэнні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі "Сохранение и приумножение историко-культурного наследия Беларуси" 6 лютага 2025 года.
Удзельнікі:
Наталля Вярэніч — начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама;
Вадзім Лакіза — дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Ягор Ненадавец — дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Таццяна Хмель — першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама.
Тэкст з сайта: БелТА. Беларускае тэлеграфнае агенцтва