Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Фестывалю навукі - 2026

Запрашаем на Фестываль навукі - 2026!

5 верасня 2026 года ў Батанічным садзе адбудзецца штогадовы Фестываль навукі - 2026.

Час правядзення: з 11: 00 да 18: 30. Уваход бясплатны!

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з клубам гістарычнай рэканструкцыі «Вейна» прадставіць інтэрактыўную пляцоўку ў секцыі «Гісторыя і традыцыі», палатка №9.
 
Што чакае наведвальнікаў:
* унікальная магчымасць памераць даспехі і патрымаць у руках зброю ў тэматычнай фотазоне;
* відовішчныя паядынкі з элементамі фехтавання;
* інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная народнай медыцыне і паўсядзённаму побыту продкаў.
 
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў - будзе цікава і пазнавальна! Чакаем усіх у госці!

belБеларуская мова