24 кастрычніка 2025 года адбудзецца Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Социально-функциональные аспекты репрезентации музыкального искусства в пространстве культуры современной Беларуси».
Канферэнцыя праводзіцца Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на базе і пры арганізацыйнай падтрымцы дзяржаўнай установы культуры «Косаўскі палацава-паркавы комплекс» па ініцыятыве і ўдзеле аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Крапівы Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Праблемнае поле канферэнцыі ўключаюць наступныя сферы:
- асэнсаванне сацыяльна-функцыянальных і творчых сувязяў музычнага мастацтва з музейнай справай;
- абмеркаванне канцэпцыі інавацыйнага развіцця беларускіх палацава-паркавых комплексаў у рэчышчы прыцягнення дасягненняў беларускага музычнага краязнаўства і стварэння рэкамендацый для практыкі ў сувязі з задачамі сучаснай нацыянальнай культуры;
- абмеркаванне перспектыў развіцця турыстычных індустрый, іх ролі ў фарміраванні грамадскіх працэсаў і сувязей з рознымі відамі мастацтва;
- разгляд аспектаў ўзаемадзеяння музычнага мастацтва з сучаснымі сферамі культуры, уключаючы музейную справу;
- даследаванне традыцый, навацый і актуальных тэндэнцый развіцця беларускага музычнага мастацтва ў яго сувязі з тэатральнай практыкай 18-19 стст.;
- выяўленне асаблівасцей праявы феномену рэцэпцыі айчыннага спадчыны ў сучаснай беларускай музычнай культуры і перспектывы яго ўкаранення ў творчую практыку і музейную справу;
- выяўленне і характарыстыка сувязей музычнага мастацтва з іншымі відамі мастацтва;
- музычная дзейнасць творчых калектываў і выканаўцаў, накіраваная на выкананне сацыяльных функцый музычнага мастацтва ў сістэме культуры;
- узаемадзеянне беларускага харавога мастацтва з нацыянальнай традыцыяй і рознымі комплексамі культуры.