11-12 снежня 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара В.П. Лемцюговай).
Падчас канферэнцыі будуць разгледжаны праблемныя пытанні анамастычных даследаванняў на сучасным этапе.