21-22 лістапада 2024 г. у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбудзецца X навукова-практычная канферэнцыя "Віцебскі край", прысвечаная 1050-годдзю г. Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Арганізатары канферэнцыі – Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі гісторыкаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі, архівістаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.