Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Беларуская дыялекталогія

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 7 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 407 с.

Сёмы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі.

Адметнай рысай зборніка з'яўляецца даследаванне архіўнай спадчыны, якая уключае «Матэрыялы для вывучэння беларускіх гаворак» Я.Ф.Карскага, а таксама апрацаваныя архівы «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак». Прадстаўлена максімальна поўная на сённяшні дзень бібліяграфія прац І. І. Насовіча, робіцца спроба вызначыць групу палескіх гаворак, на якіх напісаны «Русінски лементар» (1907). Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае ўказальнік слоў, спісы скарачэнняў і лексікаграфічных, лінгвагеаграфічных крыніц.

Зборнік з'яўляецца важным укладам у практычную рэалізацыю фундаментальнага праекту «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак», запатрабаваны сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.

belБеларуская мова