Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор пагранічча», «З Калекцыі фальклорных запісаў». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням вывучэння рукапіснай традыцыі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, даследуюцца розныя аспекты паўсядзённасці, міфалогіі, асобны акцэнт зроблены на праблемах беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных прыказак, легенд і быліц.
Выданне падрыхтавана ў межах выканання тэмы «Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы: этнічныя маркеры, дыялектная шматстайнасць, сучасныя інтэрпрэтацыі», № 20210782 ад 16.04.2001 Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы" на 2001- 2025 гады, навук. кіраўнік А. І. Лакотка.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.