З Новым годам кітайскіх калег і сяброў віншуе музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, якая працуе над праектам "Беларуска-кітайскі віртуальны хор".
Гучыць песня "Привет, Новый год!" (ананім на кітайскай мове ў транскрыпцыі Чжан Хао).
Усе ўдзельнікі з Беларусі і Кітая самастойна вывучаюць музычны матэрыял і дасылаюць запіс, які манціруецца ў адно маналітнае гучанне.
Каардынатары праекта: Ганна Русак і Дуань Сіюань. Мантаж: Ганна Русак (відэа), Павел Лісіцын (аўдыё).
Хормайстар: Жанна Філіповіч
Капельмейстар: Святаслаў Рачэўскі
Гукарэжысёр: Вадзім Кіранаў.
Мастацкі кіраўнік: Галіна Цмыг.